У сакавіку пройдуць венгерска-беларускія кансультацыі паміж МЗС
У сакавіку ў Будапешце плануецца правесці чарговыя венгерска-беларускія кансультацыі паміж МЗС на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных спраў, паведаміў БелаПАН амбасадар Венгрыі ў Мінску Ферэнц Контра.
"Такія кансультацыі праводзяцца рэгулярна і дазваляюць разгледзець шырокае кола адкрытых пытанняў. Мы завяршаем падрыхтоўку да падпісання новых міжурадавых пагадненняў, неабходных для развіцця двухбаковага супрацоўніцтва", — сказаў дыпламат.
Летась, зазначыў ён, было падпісана міжурадавае пагадненне па эканамічным супрацоўніцтве. Цяпер рыхтуюцца міжурадавыя пагадненні ў галіне навукі, культуры і адукацыі, у сферы абароны ўзаемных інвестыцый. Бакі пачынаюць падрыхтоўку міжурадавага пагаднення ў галіне абароны ваенных пахаванняў.
"Мы вельмі радыя таму, што ў выніку рашэння Рады Еўрасаюза да 13 кастрычніка (аб прыпыненні на паўгода візавых санкцый у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў. — БелаПАН.) ёсць магчымасць часцей сустракацца з беларускімі партнёрамі, — падкрэсліў пасол. — Мы працуем над тым, каб нашы кансультацыі праводзіліся па меры неабходнасці і пры гэтым як мага часцей".