У Салігорску павесілася правабаронца Яна Палякова

У Салігорску знойдзена павешанай праваабаронца Яна Палякова. 3 сакавіка судом Салігорскага раёна ёй быў вынесены прысуд 2,5 гадоў "хіміі" "за ілжывы данос" на міліцыянтаў.



Здымак з Хартыі-97
Яна Палякова, паводле яе заяваў, раней была тройчы збітая - невядомымі і міліяцынтамі.
Яна лічыла, што апошні напад быў звязаны са спробай абскардзіць у пракуратуры першае збіццё ў будынку Салігорскага РАУС. 30 жніўня яе даставілі ў райаддзел і запатрабавалі падпісаць нейкія паперы. Калі яна пажадала азнаёміцца з іх зместам, два невядомыя і ўчастковы міліцыянер сталі біць яе па руках і нагах. Я.Палякова зняла пабоі і накіравала ў пракуратуру скаргу на дзейнасць участковага, якога ведала.

У Яны быў канфлікт з суседзямі і ўчастковым, бо яна ў сваёй кватэры трымала трох сабак.

Пракуратура, нягледзячы на сляды збіцця, падстаў для распачынання крымінальнай справы не знайшла.

Я.Палякова была членам ініцыятыўнай групы Вольгі Казулінай падчас парламенцкіх выбараў.