У сілавых структурах выдаюць дзяржаўныя сакрэты

З пачатку года падраздзяленні ўпраўлення ваеннай контрразведкі КДБ Беларусі вынеслі дзевяць афіцыйных папярэджанняў за створаныя перадумовы да выдавання дзяржаўных сакрэтаў. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе КДБ. Ваеннаслужачыя, якія маюць доступ да звестак, што складаюць службовую тайну, па неасцярожнасці дапусцілі азнаямленне з гэтымі матэрыяламі асоб, якія не маюць да іх права доступу, а таксама адпаведнага допуску да дзяржаўных сакрэтаў. 15 чэрвеня і 1 лістапада 2010 года афіцэры былі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры 10 і 4 базавых велічынь, паведамляе БелаПАН.

Упраўленне ваеннай контрразведкі папярэджвае, што адказнасць за выдаванне дзяржаўнай тайны прадугледжана артыкуламі крымінальнага кодэксу і мае вынікам накладанне штрафу, папраўчыя работы, абмежаванне або пазбаўленне волі на тэрмін да пяці гадоў.