У Славакіі грэкі напалі на заўзятараў мінскага "Дынама" (відэа)

Як вядома, гандбалісты мінскага "Дынама" выйшлі ў групавы раўнд Лігі чэмпіёнаў. У кваліфікацыі ў фінальным матчы дынамаўцы ўчора перамаглі славацкі "Татран" з лікам 29:27. А ў суботнім паўфінале "Дынама" выйграла ў афінскага АЕК — 25:21. І якраз фанаты з Грэцыі напалі на аўтобус, у якім прыехалі беларускія заўзятары. Яны закідалі яго бутэлькамі і каменнем. Натоўп грэкаў разагнала паліцыя.

Матчы групавога раўнду пройдуць з верасня 2013 года па люты 2014-га. Першы матч "Дынама" правядзе 21 верасня у гасцях з ПСЖ.