У Слоніме абваліўся новы фантан (Фота)

Новы фантан абваліўся на плошчы Леніна ў Слоніме. Па інфармацыі міліцыянтаў, гэта не праца вандалаў.
Маленькія гараджане залазілі ўнутр, каб асвяжыцца або сфатаграфавацца. Вось канструкцыя, магчыма, і не вытрымала такой актыўнасці. На шчасце, ніхто не пацярпеў, піша “Газета Слонімская”.