У Слонімскім раёне гарэў цеплавоз грузавога цягніка
Пажар узнік у маторным адсеку цеплавоза грузавога цягніка ў Слонімскім раёне ў двух кіламетрах ад станцыі Іса. Цягнік з 29-ці вагонаў рухаўся са Слоніма да Баранавічаў. Спачатку пажар машыністы патушылі самастойна, аднак праз 10 хвілін
агонь зноў з'явіўся. На дапамогу давялося выклікаць пажарны цягнік з
Баранавічаў.
У выніку пажар удалося патушыць, аднак рух цягнікоў у накірунках Гродна – Баранавічы і Баранавічы – Гродна быў прыпынены на 2 гадзіны. У гродзенскім МНС прычынай гэтага пажару называюць прарыў у паліўным трубапровадзе.
Грузавы цягнік адбуксіравалі на станцыю Баранавічы. Паведамляецца, што ён вёз лес, збожжа, чорны метал і картон, большасць вагонаў былі пустыя.
Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна