У Слонімскім раёне ля могілак знойдзены абгарэлы труп мужчыны

Цела мужчыны 1957 года нараджэння з пашкоджаннямі ў выглядзе апёкаў розных частак цела было выяўлена паблізу могілак каля вёскі Вецевічы Слонімскага раёна. Падчас агляду месца здарэння візуальна ўстаноўлена, што зямля вакол цела таксама абгарэла.

Вядома, што загінулы - жыхар вёскі Вецевічы. Мужчына не працаваў, аднак, па словах сваякоў, не паліў і ня злоўжываў спіртнымі напоямі. Прычына гібелі усталёўваецца. Праверку па гэтым факце праводзяць супрацоўнікі Следчага камітэта, паведамляе БелТА.