У Смалявіцкім раёне двое мужчын у масках абрабавалі краму
Прадаўцу яны пагражалі нажом і пнеўматычным пісталетам. Зламыснікі забралі больш за 4 млн рублёў, прадукты і ўцяклі.
У вёсцы Паддуб'е Смалявіцкага раёна двое мужчын у масках абрабавалі краму. Яны пагражалі прадаўцу нажом і пнеўматычным пісталетам. Зламыснікі звязалі 46-гадовую жанчыну, забралі 4 мільёны 600 тысяч рублёў, прадукты і ўцяклі.
Як інфармуе прэс-служба МУС, міліцыя высветліла, што злачынства здзейснілі двое беспрацоўных, жыхароў Жодзіна, ва ўзросце 22 і 23 гадоў. Іх затрымалі. Міліцыянеры знайшлі пісталет і частку скрадзенага.
Фота: Fotolia