У справе зніклых беларускіх палітыкаў усплыў расійскі след
"Эскадрон смерці", які ліквідоўваў апанентаў Аляксандра Лукашэнкі ў 1999-2000 гадах, складаўся з расійскай агентуры пад кіраўніцтвам генерала ФСБ Ушакова.
Такую сенсацыйную здагадку зрабіла кішанёўскае выданне Jurnal de Chisinau. Як паведамляе "Беларускі партызан", гэта адбылося пасля таго, як у Малдове былі рассакрэчаныя ўказы былога прэзідэнта Ўладзіміра Вароніна. У свой час ён узнагароджваў расійскіх генералаў ФСБ - Патрушава, Лебедзева і Ушакова.
Jurnal de Chisinau згадаў, што генерал Ушакоў у свой час кіраваў групай, якая мусіла забіць у Ціраспалі кіраўнікоў Пыднястроўскай Малдаўскай рэспублікі Ігара Смірнова і Рыгора Маракуцу.
Журналістка Святлана Калінкіна ў "Народнай волі" адзначае, што прозвішча Ушакова ўжо "ўсплывала" ў беларускіх мас-медыя, калі гаворка заходзіла пра актывізацыю дзейнасці ФСБ на тэрыторыі Беларусі.
Праўда, не ў сувязі са зніклымі, а ў сувязі з прэзідэнцкімі выбарамі 2001 года і з'яўленнем у некаторых незалежных СМІ прагнозаў ананімных маскоўскіх аналітыкаў наконт таго, як можа быць скінуты Аляксандр Лукашэнка.