У сталіцы Малайзіі пачалася эстафета Алімпійскага агню
Эстафета Алімпійскага агню пачалася ў панядзелак у малазійскай сталіцы Куала-Лумпуры.
Дыстанцыя складае 16 кіламетраў - ад плошчы Незалежнасці да хмарачосаў-блізнятаў "Петронас", на верхні паверх адной з вежаў і будзе дастаўленая паходня.
Малайзійскія ўлады сцвярджаюць, што не чакаюць ніякіх беспарадкаў у момант цырымоніі. Тым не менш для забеспячэння парадку на вуліцы горада выведзена тысяча паліцыянтаў і спецназаўцаў.
Нагадаем, што Алімпійская эстафета прыбыла ў Куала-Лумпур з Бангкока. З Малайзіі Алімпійскі агонь сёння павязуць у Джакарту.
Інтэрфакс