У Старадарожскім раёне згарэлі жанчына і двое яе дзяцей
23-гадовая жанчына і двое яе дзяцей — ва ўзросце 5 і 1 года — загінулі падчас начнога пажару ў вёсцы Залужжа Старадарожскага раёна. З ахопленага агнём дома здолеў выбрацца гаспадар, які знаходзіўся ў шокавым стане і не змог патлумачыць ратавальнікам, што там засталіся людзі. Як паведамляе "Интерфакс", разглядаюцца дзве версіі ўзгарання: парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога абсталявання ці кароткае замыканне ў электрасетцы.