У Стаўбцоўскім раёне ў першыя хвіліны Новага года загінулі маці і сын

У Стаўбцоўскім раёне ў першыя хвіліны Новага года загінулі маці і сын

У Стаўбцоўскім раёне ў першыя хвіліны Новага года падчас пажару загінулі маці і сын. Здарэнне адбылося ў вёсцы Апечкі. 83-гадовая жанчына жыла разам са сваім 56-гадовым сынам, сацыяльным работнікам. Калі на месца прыехалі ратавальнікі, дом гарэў адкрытым полымем. На ложку і на падлозе знайшлі целы загінулых.

Мяркуецца, што прычынай пажару стала неасцярожнасць падчас курэння, інфармуе прэс-служба МНС.

Здымак з архіву.