У стаж кіроўцы не ўключаць тэрмін пазбаўлення права ваджэння
У стаж кіроўцы ў Беларусі не будзе ўваходзіць тэрмін, на які ён быў пазбаўлены права кіравання транспартным сродкам. Так пастанавіў Савет Міністраў Беларусі, паведамляе БЕЛТА. Саўмін пастанавіў, што стаж кіроўцы вылічваецца ад даты надання права на кіраванне аўтамабілем. У стаж не ўваходзіць тэрмін, на які грамадзяніна пазбаўляюць права кіраваць транспартным сродкам. Таксама ў стаж не ўваходзіць час ад даты заканчэння тэрміну пасведчання кіроўцы да атрымання новага.