У суботу дождж і мокры снег, а ў нядзелю надвор’е палепшае
Пасля сухога сонечнага, але халоднага надвор’я ў Беларусь прыйшла восеньская непагадзь. У бліжэйшыя дні нас чакае няўстойлівае ветранае надвор’е, перыядычныя ападкі - магчыма, з мокрым снегам. Тэмпература да пятніцы панізіцца да +1...+8 удзень, - 4...+1 уначы. Як распавяла Еўрарадыё галоўны сіноптык Белгідраметэацэнтру Вольга Фядотава, на выходныя надвор'е палепшае:
Фядотава: "Паводле пярэдніх разлікаў, надвор’е ў выходныя пачне паляпшацца. Але яшчэ у суботні дзень, у начны час на большчай частцы тэрыторыі, а ўдзень – месцамі, чакаюцца ападкі – дождж і мокры снег".
У нядзелю ў паўночна-заходніх раёнах Беларусі чакаюцца невялікія дажджы. Тэмпература ўначы блізкая да нуля, а ўдзень чакаецца ад +5 да +11 градусаў цяпла.