У сутарэннях гомельскай школы знойдзена 3 кг трацілу
У сутарэннях сярэдняй школы №13 працоўнага пасёлка Касцюкоўка г. Гомеля супрацоўнікамі абласнога ўпраўлення КДБ знойдзена 3 кілаграмы траціла. Спачатку пры спробе збыту выбуховых рэчываў супрацоўнікамі УКДБ быў затрыманы 39-гадовы гамяльчанін. Пасля ў выніку аператыўных мерапрыемстваў чэкісты патрапілі ў школу №13, дзе затрыманы захоўваў выбухоўку. У сутарэнным памяшканні было знойдзена 15 трацілавых шашак.
Неўзабаве высветлілася, што мужчына працаваў у будаўнічай арганізацыі, якая днямі пачала рамантаваць школу. Ён вырашыў выкарыстаць сутарэнні ў якасці надзейнай схованкі.
“БелТА”
Неўзабаве высветлілася, што мужчына працаваў у будаўнічай арганізацыі, якая днямі пачала рамантаваць школу. Ён вырашыў выкарыстаць сутарэнні ў якасці надзейнай схованкі.
“БелТА”