У сувязі з рамонтам дарог у Мінску перакрыюць цэнтральныя вуліцы
У сувязі з капітальным рамонтам дарожнай часткі на шэрагу мінскіх вуліц будзе часова закрыты рух. Як паведамілі ў Дзяржаўтаінспекцыі, з 9.00 10 верасня да 5.00 13 верасня закрываецца рух усіх відаў транспарта па праспекце Машэрава па палове дарожнай часткі на ўчастку ад вуліцы Куйбышава да вуліцы Чырвоная.
Таксама з 9.00 11 верасня да 5.00 14 верасня будзе закрыты рух усіх відаў транспарта па палове дарожнай часткі па вуліцы Казлова на ўчастку ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Бядулі.
БЕЛТА
Таксама з 9.00 11 верасня да 5.00 14 верасня будзе закрыты рух усіх відаў транспарта па палове дарожнай часткі па вуліцы Казлова на ўчастку ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Бядулі.
БЕЛТА