У сведкаў па справе Парсюкевіча супадаюць паказанні "аж да коскі"

"Аж да коскі" супадаюць паказанні сведкаў з боку пацярпелага па справе віцебскага прадпрымальніка Сяргея Парсюкевіча, якога судзяць у Маскоўскім судзе сталіцы. Пра гэта заявіла адвакат Парсюкевіча Вера Страмкоўская.  Нагадаем, прадпрымальніка абвінавачваюць у збіцці міліцыянта падчас адбыцця адміністрацыйнага пакарання ў ізалятары на Акрэсціна. Сам Парсюкевіч кажа, што насамрэч тады збілі яго.

Сёння на працэсе выступалі сведкі. Аляксандр Таўстыка, сведка з боку абвінавачванага, пацвердзіў, што прапаршчык Дулуб першы ўдарыў Парсюкевіча ў камеры.

БелаПАН