У Сынковічах адзначылі 600-годдзе славутага храма-крэпасці
Урачыстасці з нагоды 600-годдзя храма-крэпасці Святога Архангела Міхаіла прайшлі ў вёсцы Сынковічы Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці. Паводле легенды, яго гісторыя звязана з імем вялікага князя ВКЛ Вітаўта.
Настаяцель царквы айцец Арсеній лічыць, што спецыфічныя рысы архітэктуры храма не маюць аналагаў у свеце.
Ён кажа, што “гэты шэдэўр архітэктуры Беларусі з’яўляецца тым помнікам, у якім мастацкія плыні Захаду (готыка) і Усходу (традыцыі візантыйскай архітэктуры) зліліся ў адзіны сінтэтычны ансамбль”.
З нагоды юбілею ў храме прайшлі набажэнства і ўрачысты канцэрт харавых песнапенняў.
БелаПАН