У тумане на мосце сутыкнуліся больш за 100 аўтамабіляў (відэа)
Здарэнне адбылося ў Вялікабрытаніі раніцай 5 верасня.
Аўтамабільны мост, на якім адбылася буйная аўтааварыя, злучае графства Кент і выспу Шэпі. У тумане кіроўцы не бачылі сутыкненне машынаў, якія ехалі наперадзе. У выніку ўсё новыя і новыя аўтамабілі (і легкавікі, і грузавікі) разбіваліся, агулам іх сабралося каля 100.
Спачатку паведамлялася пра 200 пацярпелых, пазней гэтая лічба была зніжаная да 68, з іх 8 атрымалі цяжкія траўмы.