У Турцыі заблакавалі сайт booking.com, праз які браніруюць гатэлі
Арбітражны суд Турцыі загадаў заблакаваць сайт інтэрнэт-браніравання гатэляў booking.com. Падставай сталі падазрэнні ў нядобрасумленнай канкурэнцыі, перадае Бі-Бі-Сі.
Сайт booking.com належыць галандскай інтэрнэт-кампаніі. Асацыяцыя турэцкіх турыстычных агенцтваў лічыць, што гэты сайт парушае антыманапольнае заканадаўства пры браніраванні гатэляў і авіяквіткоў.
Антыманапольная служба Турцыі аштрафавала booking.com на 2,5 млн лір (каля 700 тысяч долараў). Паведамляецца, што да турыстаў, якія забраніравалі гатэль або квіток да рашэння арбітражнага суда, штрафныя санкцыі прымяняцца не будуць.
Дарэчы, уладальнікі booking.com не першы раз трапляюць у падобныя сітуацыі. У розных краінах тураператары абвінавачваюць сайт у цэнавым ціску і парушэнні антыманапольнага заканадаўства.