У Турцыі знойдзеныя фрагменты вялізнай статуі рымскага імператара
У Турцыі падчас археалагічных раскопак выяўленыя фрагменты вялізнай статуі рымскага імператара Адрыяна. Галава, ступня і частка нагі помніка, вышыня якога, верагодна, складала ад чатырох да пяці метраў, былі знойдзеныя на поўдні Турцыі, на месцы старажытнага горада Сагаласас, на глыбіні ў 5 метраў, сярод руінаў грамадскай лазні. Фрагменты статуі былі знойдзеныя групай археолагаў з бельгійскага Каталіцкага ўніверсітэта горада Левен, якія працуюць над гэтымі раскопкамі з 1990 года. Напярэдадні на гэтым месцы былі знойдзеныя рэшткі іншай вялікай статуі – верагодна, жонкі імператара Сабіны.
Імператар Адрыян кіраваў Рымскай імперыяй з 117 па 138 год нашай эры.
"Интерфакс"
Імператар Адрыян кіраваў Рымскай імперыяй з 117 па 138 год нашай эры.
"Интерфакс"