У Туркменістане бензін будзе бясплатным
Жыхары Туркменістана ў бліжэйшым часе змогуць атрымоўваць бензін бясплатна, паведамляе "Central Asian News".
Гэтую прапанову, з якой на пасяджэнні ўрада краіны выступіў віцэ-прэм'ер Тачберды Тагіеў, ужо падтрымаў прэзідэнт Гурбангулы Бердымухамедаў. Мяркуецца, што бясплатна будзе выдавацца вызначаны ліміт паліва.
Перавышэнне нормы будзе аплачвацца па рынкавых коштах. Дарэчы, бензін на туркменскіх запраўках ужо больш за 10 гадоў прадаецца прыкладна па два цэнты за літр. Акрамя таго, туркменцы бясплатна атрымліваюць газ, электрычнасць, ваду і соль.