У ваенкаматах чэргі — прэс-служба Сухапутных сіл Украіны
Ва Украіне абвешчаная ўсеагульная мабілізацыя / facebook.com/UkrainianLandForces
Ваенкаматы ў некаторых абласцях працуюць у кругласутачным рэжыме, паведамляе прэс-служба Сухапутных войскаў Украіны. У Луцку і Чарнаўцах з'явіліся чэргі.
Мінулай ноччу прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў указ аб усеагульнай мабілізацыі. Гэтая пастанова была прынятая ў сувязі з нападам РФ на Украіну і ў мэтах абароны краіны, а таксама падтрымкі Узброеных сіл.
Уварванне Расіі ва Украіну пачалося ў ноч на чацвер 24 лютага. За першы дзень баявых дзеянняў загінула 137 украінскіх вайскоўцаў, у тым ліку 10 афіцэраў. Раненні атрымалі 316 вайскоўцаў. Пра гэта казаў у відэазвароце Зяленскі.