У Валожынскім раёне матацыкліста адкінула ў дрэва на вышыні 7 метраў
21-гадовы мужчына загінуў.
У Валожынскім раёне загінуў 21-гадовы матацыкліст. Здарэнне адбылося ў аўторак каля 13-й гадзіны на трасе Мінск — Гродна. Ён не саўладаў з кіраваннем на 43-м кіламетры і з'ехаў у правы кювет. Аднак там ён трапіў на горку, матацыкл падкінула ўверх, ён патрапіў у дрэва. Малады чалавек ад атрыманых траўмаў памёр на месцы, інфармуе сайт onliner.by.
Пазней эксперты знайшлі сляды сутыкнення з дрэвам на вышыні 7 метраў 20 сантыметраў.
Здымак з архіву.