У Ванкуверы ўзнялі беларускі сцяг (фотарэпартаж)

Цырымонію адкрыла трыо індзейцаў, якія спявалі свае старажытныя песні і білі ў барабаны
Мэр алімпійскай вёскі павіншавала нашых атлетаў з надыходзячым святам - адкрыццём  XXI зімовых Алімпійскіх гульняў у Ванкуверы.

Па камандзе ганаровая варта ўнесла сцяг Беларусі, які быў узняты на флагштоку побач з сцягам МАК.

Урачыста прагучаў дзяржаўны гімн, а затым зноў выступілі прадстаўнікі карэннага насельніцтва - індзейцы.

На фотаздымках з Ванкувера можна таксама пабачыць, як уладкаваліся беларускія спартоўцы














Фота: НАК