У Варшаве Лявон Баршчэўскі прачытаў лекцыю пра Дзень Волі
Беларусы Варшавы адзначылі 92-ю гадавіну абвяшчэння БНР адкрытай лекцыяй Лявона Баршчэўскага. Падчас лекцыі вядомы літаратар і палітык зрабіў гістарычны агляд памятнай даты, а таксама распавёў пра дзяржаўныя незалежніцкія традыцыі Беларусі ў ХХ стагоддзі. Адказваючы на пытанні аўдыторыі, выступоўца падкрэсліў, што беларусы дыяспары мусяць трымацца разам і намагацца ўплываць на становішча ў Беларусі.
Ініцыятарам сустрэчы выступіла арганізацыя "Беларуская Нацыянальная Памяць". Пасля афіцыйнай часткі мерапрыемства ўдзельнікаў чакаў святочны салодкі пачастунак.
Ініцыятарам сустрэчы выступіла арганізацыя "Беларуская Нацыянальная Памяць". Пасля афіцыйнай часткі мерапрыемства ўдзельнікаў чакаў святочны салодкі пачастунак.