У Варшаве сёння пройдзе дэманстрацыя ў падтрымку дэмсілаў Беларусі
У Варшаве сёння, 25 cакавіка, а 19-й гадзіне па беларускім часе пачнецца дэманстрацыя ў падтрымку дэмакратычных сілаў Беларусі. Яе ўдзельнікі пройдуць ад помніка Каперніка, што ў Кракаўскім прадмесці
польскай сталіцы, уздоўж вуліцы Новы Свят, праз кальцо дэ Голя і плошчу
Трох Крыжоў, і накіруюцца на вуліцу Вейска, дзе адбудзецца найважнейшая
частка маршу.
Каля будынка Сейму Польшчы прадстаўнікі дэманстрантаў складуць ад імя дэпутата Анджэя Галіцкага, прадстаўніка Сейму і чальца групы па справах з Беларуссю Сейму, спецыяльна падрыхтаваную петыцыю. Яна будзе ўтрымліваць заклік да дэпутатаў падтрымаць прапанову, якая "асуджае практыку аўтарытарнага рэжыму Аляксандра Лукашэнкі".