У ваўкавыскага прадпрымальніка Ўладзіміра Асіпенкі апісалі маёмасць
17 верасня ў ваўкавыскага прадпрымальніка Ўладзіміра Асіпенкі апісалі маёмасць. Пра гэта паведаміў праваабаронца Алег Волчак.
На яго думку, гэта адна з завяршальных стадый. “Калі б спынялі крымінальную справу — арышт на маёмасць не накладвалі б.
Гэта сігнал, што хутка будзе азнаямленне з матэрыяламі справы і яе накіруюць на ацэнку пракурору, потым у суд", — адзначыў Волчак.
Як нагадвае БелаПАН, прадпрымальнікі Мікалай Аўтуховіч, Юрый Лявонаў і Ўладзімір Асіпенка былі затрыманыя ў Ваўкавыску 8 лютага.
Іх абвінавацілі ў наўмысным знішчэнні альбо пашкоджанні маёмасці, а пазней — у падрыхтоўцы да тэракту.
8 жніўня Лявонава вызвалілі з СІЗА, змяніўшы меру стрымання на падпіску аб нявыездзе. Асіпенка і Аўтуховіч застаюцца пад вартай.