У ваўкавыскай бібліятэцы замярзаюць працаўнікі і кнігі
Працаўнікі і кнігі замярзаюць у ваўкавыскай бібліятэцы №1. Пад пагрозай апынуліся 35 тысячаў асобнікаў кнігаў.
Бібліятэкаркі, што працуюць у гэтай установе, не вытрымліваюць усёй змены нават у цёплай вопратцы, і таму працуюць малымі зменамі па 3 гадзіны.
Праблема з ацяпленнем узнікае ўжо другую зіму запар. Аўтаномную кацельную так і не пабудавалі, а кацельная ліцейнага завода бібліятэку абслугоўваць перастала яшчэ летась. У бібліятэцы сітуацыю каментаваць адмаўляюцца.
Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна