У ваўкавыскі арыштны дом прывезлі першых асуджаных
Першых 70 асуджаных прывезлі ў арыштны дом, які пабудавалі сёлета ў Ваўкавыску. Дагэтуль гэтыя людзі адбывалі пакаранне ў баранавіцкім следчым ізалятары. Адзначым, што ў арыштным доме адбываюць пакаранне асуджаныя за дробныя
злачынствы, напрыклад, за нявыплату аліментаў альбо падаткаў. За
кратамі яны не праводзяць больш за паўгады.
Установа ў Ваўкавыску разлічаная на 250 арыштантаў і "ўзброеная" сучасным абсталяваннем, ёсць нават сістэма відэаназірання. На сённяшні дзень арыштныя дамы ў Беларусі дзенічаюць таксама ў Баранавічах і Магілёве.
Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна