У верасні праезд у мінскім транспарце можа падаражэць да тысячы рублёў

Мінгарвыканкам падрыхтаваў прапановы ва ўрад па павелічэнні кошту праезду ў грамадскім транспарце Мінска.
Сталічныя транспартнікі настойваюць на тым, каб талончыкі падаражэлі мінімум да тысячы рублёў, піша “Заўтра тваёй краіны”.

Ва ўпраўленні “Сталічны транспарт і сувязь” кажуць, што бюджэт прадугледжвае 70-адсоткавую акупляльнасць грамадскага транспарту. Сёння ж гэты паказчык складае ўсяго 40%. У выніку даводзіцца скарачаць рэйсы. Насельніцтва пакрывае толькі адну траціну выдаткаў па перавозках. Бюджэтныя выдаткі на транспарт не павялічваюцца, а кошты на электраэнергію і запчасткі растуць. З-за фінансавых праблем, Мінск сёлета не змог закупіць ніводнага новага аўтобуса, тралейбуса, трамвая. Застаўся без 30 новых вагонаў і сталічны метрапалітэн.