У віцебскай калоніі паставілі спектакль паводле Сент-Экзюперы
У віцебскай выхаваўчай калоніі №1 адбылася прэм'ера спектакля паводле "Маленькага прынца" Антуана дэ Сент-Экзюперы. П'еса называецца "Вяртанне".
Восем асуджаных хлопцаў і загадчыца вучэбнай часткай турэмнай школы пад кіраўніцтвам актрысы тэатра імя Якуба Коласа Ніны Абуховай зрабілі спектакль за два месяцы. Атрымалася гісторыя пра каханне, расчараванне, вайну і пошукі сябе.
У віцебскай калоніі гэта першая пастаноўка у межах праекта "Тэатр у турме". Плануецца, што ў красавіку спектакль "Вяртанне" пакажуць мінскаму гледачу: акцёрам-зняволеным абяцалі гастролі ў сталіцы.
Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск.