У Віцебскай вобласці выяўленая курыца-гермафрадыт
Курыца-гермафрадыт з’явілася ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці. Пра істотныя перамены ў жыцці сваёй курыцы паведаміла 78-гадовая жыхарка вёскі Лукомль Таісія Ляшкевіч. Літаральна за некалькі месяцаў нясушка пераўтварылася ў пеўня. Пасля
гэтага гаспадыні яе давялося трымаць у асобным памяшканні. Таісія
Ляшкевіч кажа, што згодная перадаць птушку навукоўцам для правядзення
даследаванняў.
Паводле словаў загадчыка кафедрай хваробаў дробных жывёлаў Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны Уладзіміра Герасімчыка, гермафрадытызм у курыцы – гэта яскравы прыклад парушэння генэтыкі і “сапсаванага”набору храмасомаў.
БЕЛТА