У віцебскіх школьнікаў міліцыянты ўзялі адбіткі пальцаў
130 віцебскіх школьнікаў днямі наведалі Першамайскі РАУС Віцебска падчас правядзення Дня адчыненых дзьвярэй. Падлеткі не толькі падзівіліся на выставу міліцэйскай зброі ды пагутарылі з супрацоўнікамі розных аддзелаў РАУС, але і... здалі адбіткі пальцаў. Дактыласкапіраванне школьнікам было прапанавана ў выглядзе своеасаблівага атракцыёну, і кожны, хто пажадаў, атрымаў ўласную дактыласкапічную карту ў якасці сувеніра.