У віцебскіх вёсках з’явіліся скрыні для даносаў
Адмысловыя скрыні, у якія грамадзяне могуць кідаць скаргі на сваіх суседзяў, развешваюць міліцыянты на самых папулярных сельскіх будынках - крамах ды паштовых аддзяленнях - на Віцебшчыне. Называецца гэта “інфармацыйная скрыня ўчастковага”. Скаргі з яе штодня павінен забіраць менавіта ўчастковы і разглядаць кожную асабіста. Дарэчы, ананімным даносам надаецца такая ж увага, як і тым, пад якімі грамадзяне пакідаюць подпісы.
Першыя такія скрыні з’явіліся у Чашніцкім ды Лёзненскім раёнах. З цягам часу віцебская міліцыя плануе распаўсюдзіць ноу-хау. Большасць заяваў, як паведамілі ў міліцыі, тычацца сямейных сварак ды самагоншчыкаў.