У Віцебскім раёне ў доме абрынуліся адразу чатыры балконы

Адразу чатыры балконы абрынуліся ў шматкватэрным доме ў аграгарадку Копці Віцебскага раёна. Здарэнне адбылося проста на вачах мясцовых жыхароў. На шчасце, ніхто не пацярпеў. Як адзначае тэлеканал АНТ, жыхары дома перакананыя, што 30 гадоў таму будаўнікамі былі дапушчаныя недахопы – вялізныя жалезабетонныя пліты былі ненадзейна замацаваныя.

На працягу апошніх чатырох гадоў людзі неаднаразова звярталіся ў мясцовыя камунальныя службы з просьбай адрамантаваць будынак. Здаецца, цяпер яго дакладна чакае рэканструкцыя.