У віцебскім выцвярэзніку п'яніц "выпісваюць" з флікерам на спіне

З флікерамі на адзенні "выпісваюць" п'яніц з віцебскага выцвярэзніка. Яго супрацоўнікі перакананыя, што гэта дапамагае захаваць жыццё і здароўе дзесяткам людзей. Ёсць гарантыя, што такога пешахода, які раніцай вяртаецца з выцвярэзніка дахаты, заўважаць кіроўцы аўтамабіляў.

Некаторыя кліенты самі нашываюць сабе на адзенне (на рукавы, каўняры, кішэні) флікеры, іншыя не хочуць і міліцыянты гэта робяць уласнаручна, паведамляе газета "Комсомольская правда в Беларуси".