У Віцебску абвясцілі конкурс на лепшую пацучыную хатку
Гарадок для сотні дэкаратыўных пацукоў будуюць у віцебскім заапарку напярэдадні Года Пацука. Падрабязнасці гэтага незвычайнага праекту паведамляе нашая карэспандэнтка Ядвіга Сташэўская:
"Мапу" пацучынага гораду ў заапарку распрацавалі, а вось якімі будуць хаткі, яшчэ невядома. Заапарк абвясціў конкурс на лепшае аздабленне пацучынай хаткі.
Удзельнічаюць у ім навучэнцы школы-інтэрната для дзяцей з праблемамі слыху, але і іншыя школьнікі маюць магчымасць прынесці ў заапарк свае малюнкі пацучынага жылля ці ўласнаручна зробленыя домікі.
Вынікі конкурсу падвядуць напярэдадні Новага года, а будаўніцтва гарадка можа зацягнуцца і да лютага - менавіта тады, паводле ўсходняго календара, надыходзіць Год Пацука”.