У Віцебску ад зваркі загарэўся склад шкарпэтак
Зранку 13 верасня ў Віцебску гарэў склад шкарпэтак замежнага прадпрыемства “Адаост”. Склад памерам 10х11 метраў знаходзіцца на першым паверсе, таму людзі, што працавалі на другім, апынуліся у небяспечным становішчы: яны не мелі магчымасці выйсці. Пажарнікам давялося ратаваць з дапамогай высоўных лесвіцаў 10 чалавек. Яшчэ трое былі эвакуяваныя.
Сітуацыя ўскладнялася тым, што ў памяшканні палаючага склада знаходзіліся два газавыя балоны і маглі ў кожны момант выбухнуць. З-за гэтага і гасіць пажар давялося з бяспечнай адлегласці.
Дарэчы, загарэўся склад з-за таго, што там праводзіліся зварачныя работы. Паводле папярэдніх высноваў, работнік парушыў правілы проціпажарнай бяспекі.
У выніку здарэння ніхто не пацярпеў, акрамя шкарпэтак і панчох. Прадпрыемства падлічвае страты.