У Віцебску адбудзецца набажэнства за абарону гістарычнай спадчыны
Віцебская моладзь па-ранейшаму збіраецца на месцы колішняга Мікалаўскага сабору, праз рэшткі падмурку якога нядаўна пракладаўся каналізацыйны дзюкер. Актывісты грамадскага аб’яднання “Верас” зладзілі 4 чэрвеня на плошчы
Свабоды гістарычную імпрэзу. Кіраўнік “Вераса” Сяргей Шэлегаў
прапанаваў усім жадаючым экскурсію па гістарычным цэнтры Віцебска з
расповедам пра зруйнаваныя і захаваныя дагэтуль старажытныя будынкі.
На жаль, першая частка экскурсіі – пра зруйнаванае – была прыкметна даўжэйшая, чым другая. Потым актывісты “Вераса” правялі віктарыну. Тым, хто правільна адказваў на пытанні па гісторыі горада, дасталіся падарункі.
5 чэрвеня на плошчы Свабоды зноў збяруцца людзі, неабыякавыя да гісторыі роднага горада. Адбудзецца набажэнства за абарону гістарычнай спадчыны Віцебска, якое правядуць святары розных канфесій.
Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск