У Віцебску адбудзецца турнір па пляжным футболе

У Віцебску ад 20 па 22 жніўня пройдзе міжнародны турнір па пляжным футболе “Кубак дружбы”. Такое спаборніцтва адбудзецца ў абласным цэнтры ўпершыню. У турніры возьмуць удзел пяць зборных — Беларусі, Літвы, Латвіі, Малдовы і каманда Калінінградскай вобласці Расіі, паведамляе сайт Народныя навіны Віцебска. Спаборніцтва пройдзе на спецыяльным полі для гульні ў пляжны футбол з трыбунамі на 450 месцаў. Стадыён знаходзіцца ў зоне адпачынку ў пойме ракі Віцьба. Новы спартыўны аб’ект пабудаваны пры дапамозе Беларускай федэрацыі футбола. Апроч таго, для аматараў спорту ў пойме Віцьбы пабудаваныя поле са штучным пакрыццём для міні-футбола, пляцоўкі для гульні ў пляжны валейбол, баскетбол і тэнісны корт. Неўзабаве тут павінна з’явіцца і лыжаролерная траса працягласцю больш за 3 кіламетры.