У Віцебску беспрацоўны "замініраваў" сталоўку

Каля 15-й гадзіны ў даведачную службу "109" паступіў тэлефонны званок пра тое, што каля будынка сталовай №30 ААТ "Вітміл" на вуліцы Леніна ў Віцебску адбудзецца выбух. 

На працягу кароткага часу праваахоўнікі эвакуявалі з будынка 65 чалавек, паведамляюць "Народныя навіны Віцебска"

Сапёры пры дапамозе металашукальнікаў старанна абследавалі памяшканне сталовай і прылеглую тэрыторыю. Аднак выбуховых прыладаў яны не знайшлі. 

Супрацоўнікі Чыгуначнага РАУС на працягу гадзіны выявілі, што тэлефанаваў 58-гадовы беспрацоўны жыхар Віцебска. 

Фота — news.vitebsk.cc