У Віцебску дзве п’яныя бабулі пабіліся з-за нітак для вязання

У лякарню з пераломам шыйкі клуба трапіла 74-гадовая кабета з Віцебску. 7 траўня яна на двары пабілася са знаёмай, таксама пенсіянеркай. Абедзве былі п’яныя.  У выніку сваркі і бойкі пацярпелая ня толькі атрымала пашкоджанні. Праціўніца адабрала ў яе сумку, дзе былі… шапачка ды ніткі для вязання. У адносінах да налётчыцы пачалі крымінальную справу.