У Віцебску кандыдатам у прэзідэнты дораць катоў
Ужо другі кандыдат у прэзідэнты з’язджае з Віцебску з катом. Мясцовая рамесніца Лілія Іванова падчас нядаўняй сустрэчы з Яраславам Раманчуком падарыла таму сувенір з салёнага цеста — выявы ката і котачкі, з намёкам на тое, што палітык ужо абвясціў аб сваім будучым вяселлі. 10 снежня з катом ад Івановай з Віцебску паехаў таксама і Андрэй Саннікаў. Ён правёў сустрэчу з выбарцамі ў Палацы творчасці дзяцей і моладзі.
Сярод кандыдатаў у прэзідэнты Саннікаў пакуль чэмпіён: тыя, хто наведаў Віцебск раней, столькі людзей не збіралі. “На Саннікава” прыйшлі амаль 270 чалавек — менавіта столькі змяшчае зала Палаца творчасці, і пустыя крэслы ў ёй можна было пералічыць па пальцах.
Сустрэча атрымалася нядоўгай — Андрэй Саннікаў мусіў спяшацца, бо ў яго была прызначана яшчэ сустрэча з выбарцамі ў Наваполацку. Але віцебчукі паспелі і задаць шэраг хвалюючых іх пытанняў, і сфатаграфавацца з кандыдатам.