У Віцебску мытнікі канфіскавалі 900 кг вопраткі

Віцебскія мытнікі канфіскавалі буйную партыю вопраткі і галантарэйных вырабаў агульнай вагой каля 900 кілаграмаў, паведамляе БЕЛТА.

У пункце пропуска “Урбаны” спынілі грузавік MAN, які ішоў у нашу краіну з Латвіі. Згодна з дакументамі, у аўтамабілі была вопратка сэканд-хэнд, аднак сярод ужываных тавараў знайшлі болей за 2 тысячы адзінак новай вопраткі, а таксама сумак і рэмняў з фабрычнымі этыкеткамі. Гэты новы тавар не быў заяўлены ў суправаджальных дакументах.

Незаконна ўвезены тавар каштуе прыкладна 360 мільёнаў рублёў. Па гэтым факце мытня распачала адміністратыўны працэс.

Фота з архіву