У Віцебску пабудавалі першы за 124 гады новы касцёл

У Віцебску пабудаваны касцёл Езуса Міласэрнага — першая за 124 гады новая рымска-каталіцкая святыня, узведзеная ў горадзе.  Як паведаміў БелаПАН ксёндз-канцлер Віцебскай дыяцэзіі і вікарый парафіі Раман Мурзіч, парафія Езуса Міласэрнага была створана біскупам Віцебскім Уладзіславам Блінам у 2000 годзе, і спачатку святая імша адбывалася ў часовай капліцы. З 2000 года ў мікрараёне Поўдзень-7 пачалося будаўніцтва касцёла, які з`яўляецца ўзорам сучаснай сакральнай архітэктуры. Будынак мае форму крыжа вышынёй 32, даўжынёй 28 і шырынёй 18 метраў.

10 кастрычніка ў межах святкавання 10-годдзя заснавання Віцебскай дыяцэзіі адбудзецца асвячэнне новага касцёла.