У Віцебску пачнецца судовы працэс над праваабаронцам Леанідам Свецікам
10 чэрвеня ў Віцебскім абласным судзе пачнецца судовы працэс над праваабаронцам Леанідам Свецікам. Яго вінавацяць у распальваньні расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай варожасці (ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэксу). Абвінавачанне ў паклёпе на прэзідэнта знятае ў часе следства як недаказанае. Яшчэ ў 2008 годзе віцебскі праваабаронца Леанід Свецік быў абвінавачаны адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: распальванне расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай варожасці (артыкул 130) і паклёп на прэзідэнта Беларусі (артыкул 367). Падчас следства пракуратура зняла другое абвінавачанне за адсутнасцю доказаў здзяйснення злачынства. У праваабаронцы ўзятая падпіска аб нявыездзе.
Вось што кажа Леанід Свецік: "Заўтра ўступаем у працэс, ён пачынаецца ў 10 гадзін. Падрыхтоўка амаль завершана да працэсу; мы сустракаліся з адвакатам і выпрацавалі стратэгію абароны. Заўтра будзе допыт мяне і допыт пацярпелых. Іх пяць".
Працэс будзе весці суддзя Галіна Ўрбановіч, адвакатам на працэсе выступае Павел Сапелка.