У Віцебску рабочы загінуў пад коламі смеццявоза

Аварыя з гібеллю чалавека адбылася ў Віцебску раніцай 16 студзеня каля дома №7 па вуліцы 9-й Лучаскай. Як паведамляе TUT.by са спасылкай на Следчы камітэт, кіроўца ЗІЛа ажыццяўляў прыборку смецця і ў той момант наехаў на свайго 57-гадовага напарніка. Мужчына сканаў на месцы ад атрыманых траўмаў.

Па факце гібелі рабочага Следчы камітэт праводзіць праверку.

Апроч таго, следчыя просяць грамадзян, якія сталі сведкамі здарэння, або маюць нейкія звесткі ці відэазапісы, што спрыяюць аднаўленню карціны інцыдэнту, паведаміць пра гэта па тэлефонах (80212) 48 66 64, 102 або прыйсці па адрасе: горад Віцебск, праспект Маскоўскі, д. 51а.