У Віцебску рыхтуюць мясцовы варыянт “Фабрыкі зорак”

Моладзевы праект “Школа зорак” стартуе ў жніўні на Віцебшчыне. 20 канкурсантаў, якія мараць пра кар’еру спевакоў, будуць жыць у летніку і займацца акцёрскім майстэрствам, танцамі, візажам і, зразумела, вакалам.
Па выніках конкурсу арганізатары – моладзевы цэнтр віцебскага тэхналагічнага каледжа – плануюць дапамагчы пераможцам зняць першы ў іх жыцці кліп. Правінцыйны варыянт “Фабрыкі зорак” натхніў і супрацоўнікаў віцебскага радыё: калі сярод канкурсантаў знойдуцца сапраўды таленавітыя хлопцы і дзяўчаты, іх магчыма будзе пачуць у мясцовым эфіры.

Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск