У Віцебску супрацоўніца МТС скрала інфармацыю пра размовы кліентаў

25-гадовая спецыялiст па рабоце з клiентамi аднаго з фiлiялаў кампанii "МТС" у Віцебску неправамерна атрымала так званую дэталiзацыю размоў з клiентамi абанентаў i несанкцыянавана раздрукавала гэтую iнфармацыю на паперу, паведамляе “Звязда”.
Потым усё гэта перадала свайму знаёмаму — 31-гадоваму беспрацоўнаму. Навошта — высветлiць следства. Цяпер справай займаюцца супрацоўнiкi аддзела па раскрыццi злачынстваў у сферы высокiх тэхналогiй Вiцебска. У дачыненнi да жанчыны была распачата крымiнальная справа.